Сейшэльскія астравы (Seychelles) - IBC/Іншыя юрысдыкцыі

Дзяржава Сейшэльскія астравы знаходзіцца ў Захаднай частцы Індыйскага акіяну на архіпелаге,  які налічвае больш за 100 астравоў. Тэрытарыяльная аддаленасць ад Усходняга ўзбярэжжа Афрыкі - каля 2000 км.

Сейшэльскія астравы, адкрытыя партугальцамі ў пачатку XVI стагоддзя, з другой паловы XVIII стагоддзя з'яўлялісь акупіраванай Францыяй тэрыторыяй, але ў 1814 году – згодна з Парыжскім дагаворам - афіцыяльна перайшлі ў валоданні Велікабрытаніі. І толькі ў 1976 году ў выніку шматгадовай барацьбы краіна здабыла незалежнасць. Па канстытуцыі Сейшэльскія астравы  – рэспубліка, кіраўніком урада з'яўляецца прэзідэнт, а заканадаўчым органам - Нацыянальная асамблея (парламент). Сейшэльскія астравы - удзельнікі арганізацый UN, OAU (Organisation of African Unity), British Commonwealth.

Эканоміка Сейшэльскіх астравоў грунтуецца на турызме, сельскагаспадарчай і рыбалавецкай галінах. У апошні час усё большую значнасць набывае даванне фінансавых і карпаратыўных паслуг.
 
Цяперашняе заканадаўства аб міжнародных кампаніях (International Business Companies) на Сейшэльскіх астравах дзейнічае з 1994 года – Seychelles International Business Companies Act of 1994.